Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны вобласці

3 верасня 2020

"Гомсельмаш" нарасціў пастаўкі тэхнікі ў Малдову


3 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. "Гомсельмаш" за сем месяцаў гэтага года паставіў у Малдову ў два разы больш машын, чым за ўвесь 2019-ы. Такая інфармацыя размешчана на сайце прадпрыемства, паведамляе БЕЛТА.
Каб найбольш поўна задаволіць попыт дробных і сярэдніх гаспадарак Малдовы, "Гомсельмаш" пашырыў мадэльны рад пастаўляемай тэхнікі. "У гэтым годзе да традыцыйна адпраўляемай на малдаўскі рынак збожжаўборачнай тэхнікі GS812, GS10, GS12 дабаўлены камбайн эканомкласа GS5A", - удакладнілі на прадпрыемстве.
Улічваючы, што большая частка пасяўных плошчаў збожжавых у Малдове адводзіцца пад кукурузу, камбайны GS5A адгружаліся ў спецыяльнай камплектацыі. Гэта дае магчымасць забяспечыць больш якасную ўборку.
Холдынг "Гомсельмаш" - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі, які ўваходзіць у лік лідараў сусветнага рынку камбайнаў і іншых складаных сельгасмашын. Прадпрыемства выпускае мадэльныя рады збожжаўборачных і кормаўборачных камбайнаў, пачаткаўборачныя і бульбаўборачныя камбайны, касілкі і іншую сельгастэхніку. Камбайны "Гомсельмаша" працуюць на палях Расіі, Украіны, Казахстана, Чэхіі, Славакіі, Румыніі, Балгарыі, Аргенціны, Бразіліі, Кітая, Рэспублікі Карэя, краін Балтыі. Кампанія мае шырокую тавараправодную сетку, сумесныя прадпрыемствы і зборачныя вытворчасці.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы