Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны вобласці

9 чэрвеня 2022

Прадстаўнікоў 10 каманд збярэ абласная "Зарніца" ў Мазырскім раёне

У Мазырскім раёне на базе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра "Сідзельнікі" 9-17 чэрвеня пройдзе абласная ваенна-патрыятычная гульня "Зарніца", паведамілі карэспандэнту БЕЛТА ў Гомельскім абласным Палацы творчасці дзяцей і моладзі.

За перамогу ў гульні пазмагаюцца юнармейцы з 10 каманд, у складзе якіх дзеці ва ўзросце 13-14 гадоў. "У папярэднім, адборачным этапе гульні прынялі ўдзел 25 каманд. Яны прадставілі відэаролікі з візітнай карткай, інсцэніроўкай песні каля вогнішча, прадэманстравалі страявую падрыхтоўку. Лепшая дзясятка на пляцы і ўжо ў вочнай барацьбе будзе змагацца за званне лепшага атрада вобласці", - расказалі ў палацы творчасці.

Праграма кожнага дня будзе напоўнена рознымі конкурсамі і падзеямі. Гэта агляд строю і песні, стральба, зборка і разборка зброі, конкурсы на лепшую пажарную каманду, па бяспецы на вуліцах і дарогах, медыцынскай накіраванасці, турыстычныя, інтэлектуальныя і музычныя спаборніцтвы. Спаборніцкая частка завершыцца "Вялікай гульнёй на мясцовасці", план якой трымаецца ў тайне да самага пачатку выпрабавання.

Для юнармейцаў рыхтуюць таксама ваенныя выстаўкі, паказальныя выступленні салдат, кіналагічнай групы. Не абыдзецца і без спартыўных гульняў на свежым паветры, танцаў і забаў.

Па выніках дзевяцідзённай сустрэчы назавуць каманду-пераможцу і лепшых у кожным конкурсе.

"Зарніца" - гэта гульня для дзяцей, якая накіравана на абучэнне асноўным прынцыпам ваеннай справы ў гульнявой форме. Яна нацэлена на патрыятычнае выхаванне школьнікаў, фарміраванне ў іх гатоўнасці да абароны Радзімы", - дадалі ў Палацы творчасці.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы