Вас запрашае Нараўляншчына турыстычная
Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны вобласці

13 студзеня 2022

"Снежны снайпер": абласныя спаборніцтвы збяруць у Гомелі 300 юных біятланістаў


13 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Абласныя спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба ў сезоне 2021-2022 гадоў пройдуць з 17 па 22 студзеня ў біятлонным комплексе "Сож" Гомельскага абласнога цэнтра алімпійскага рэзерву па вяслярных відах спорту і біятлоне, паведамілі карэспандэнту БЕЛТА арганізатары.

На старты выйдуць 300 спартсменаў у трох узроставых групах: 2011-2012, 2009-2010 і 2007-2008 гадоў нараджэння. Па выніках спаборніцтваў будзе сфарміравана зборная каманда Гомельскай вобласці, якая прадставіць рэгіён на рэспубліканскім этапе "Снежнага снайпера".

"Можна з упэўненасцю сказаць, што юныя спартсмены, якія пакажуць у абласных спаборніцтвах самыя высокія рэзультаты, стануць не толькі патэнцыяльнымі кандыдатамі на залічэнне ў спецыялізаваныя вучэбна-спартыўныя ўстановы, але ў перспектыве і ў нацыянальную зборную краіны па біятлоне", - упэўнены арганізатары.

Рэспубліканскія спаборніцтвы сярод дзяцей і падлеткаў па біятлоне "Снежны снайпер" на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба праводзяцца з 2007 года. Штогод "Раўбічы" прымаюць лепшых стралкоў і лыжнікаў з усіх абласцей і Мінска. Плануецца, што ў гэтым годзе фінальны этап пройдзе з 7 па 13 лютага.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Афіша 100 гадоў БССР pomogut.by 75zrk
Інтэрнэт-рэсурсы