Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны вобласці

17 сакавіка 2022

У Гомелі 20 юных талентаў атрымалі прэміі аблвыканкама

Прэміі Гомельскага аблвыканкама для падтрымкі таленавітай творчай моладзі ўручылі сёння 20 юным талентам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Цырымонія ўзнагароджання адбылася ў палацы Румянцавых і Паскевічаў. Штогадовых прэмій Гомельскага аблвыканкама для падтрымкі таленавітай творчай моладзі на гэты раз удастоены 20 юнакоў і дзяўчат. Гэта яркія выканаўцы, музыканты, танцоры, мастакі, артысты - прадстаўнікі дзіцячых школ мастацтваў, сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў культуры і мастацтва, тэатральна-відовішчных устаноў.

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко цёпла павіншаваў кожнага з лепшай дваццаткі. "У кожным з вас божая іскра, ваш талент адточвалі і развівалі педагогі. Вы - гордасць нацыі, за вамі будучыня. Будучыня нашай краіны і Гомельскай вобласці. А такія рэгіянальныя прэміі - гэта не толькі жаданне адзначыць найлепшых, гэта наш пасыл моладзі: калі імкнешся да росту і дабіваешся мэты, будзе падтрымка для далейшага руху наперад", - расказаў ён.

Таксама губернатар звярнуўся да бацькоў і педагогаў таленавітых дзяцей, выказаў удзячнасць за дастойнае выхаванне дзяцей і ўклад у развіццё творчых здольнасцей вучняў. "Няхай любоў да мастацтва застанецца з вамі на ўсё жыццё. Добрага вам здароўя, невычэрпнага аптымізму, новых творчых дасягненняў, шчасця і натхнення", - пажадаў ён.

Фестывальнае жыццё паўднёва-ўсходняга рэгіёна багатае і разнастайнае, падкрэсліў старшыня аблвыканкама. Праявіць новыя грані і прадэманстраваць свае таленты моладзі дапамагаюць такія міжнародныя музычныя конкурсы, як "Музыка надзеі" і "Мой сябра баян", харэаграфічны фестываль "Сожскі карагод", конкурсы выяўленчага мастацтва "Майстар" і "Мазырская палітра", "Славянскія тэатральныя сустрэчы", "Пеўчая акадэмія" і многія іншыя.

За мінулы год таленавітыя юнакі і дзяўчаты Гомельскай вобласці атрымалі больш за 3 тыс. дыпломаў лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. З улікам эпідэміялагічнай абстаноўкі многія творчыя форумы і фестывалі праходзілі ў анлайн-фармаце. Гэта дало магчымасць шматразова павялічыць колькасць выступленняў на пляцоўках рознага ўзроўню, атрымаўшы прызнанне і заслужаныя дыпломы. Таксама 26 талентаў рэгіёна атрымалі заахвочванні спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Акрамя таго, 2021 год стаў знакавым для шэрага ўстаноў культуры. Так, 100-гадовы юбілей адзначыў каледж мастацтваў імя Н.Ф. Сакалоўскага. Творчая каманда Мазырскага драматычнага тэатра атрымала дзве Нацыянальныя тэатральныя прэміі. Лельчыцкай дзіцячай школе мастацтваў прысвоена імя выдатнага земляка народнага артыста БССР Міхаіла Дрынеўскага.

Прэміі Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта для падтрымкі таленавітай моладзі ўручаюцца з 1998 года.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы