Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны рэспублікі

28 кастрычніка 2020

БРПА запрашае школьнікаў паўдзельнічаць у асеннім анлайн-марафоне


28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская рэспубліканская піянерская арганізацыя ў дні асенніх канікулаў дае старт асенняму анлайн-марафону, удзел у якім могуць прыняць усе школьнікі краіны, паведаміла карэспандэнту БЕЛТА каардынатар праекта, кіраўнік навукова-метадычнага цэнтра Цэнтральнага савета БРПА Аляксандра Мазура.
"Удзельнікаў марафону чакаюць шэсць дзён лагічных галаваломак, творчых эксперыментаў і, вядома ж, поўнае акунанне ва ўтульную атмасферу восені. Штодзённа хлопчыкі і дзяўчынкі будуць атрымліваць невялікае заданне, выканаўшы якое яны змогуць атрымаць падказку. Дзякуючы гэтым падказкам самыя ўважлівыя і актыўныя змогуць выканаць умовы апошняга задання, магчыма, нават стаць пераможцамі праекта", - расказала Аляксандра Мазура.
Выбіраць прызёраў марафону будуць члены Цэнтральнай дзіцячай палаты Беларускай рэспубліканскай піянерскай арганізацыі метадам галасавання. Самыя крэатыўныя атрымаюць асенні прома-бокс ад дзіцячай арганізацыі.
Каб стаць удзельнікам праекта, дастаткова падпісацца на рассылку "Асенні марафон" у групе "БРПА - тэрыторыя дзяцінства" ў "УКантакце". "Нагадаем, што каманда БРПА рэкамендуе школьнікам не наведваць масавыя мерапрыемствы, а з карысцю і цікава правесці канікулы дома", - дадала Аляксандра Мазура.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы