Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны рэспублікі

24 лістапада 2020

Нацагенцтва па турызме пачало прымаць заяўкі на конкурс "Пазнай Беларусь"


24 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Стартаваў XVIII Рэспубліканскі турыстычны конкурс "Пазнай Беларусь", паведамілі БЕЛТА ў Нацыянальным агенцтве па турызме.
У гэтым годзе зацверджаны 10 намінацый, у якіх будуць спаборнічаць прафесіяналы турызму і аматары падарожжаў. Тэрміны прыёму заявак - з 23 лістапада па 9 снежня (заяўкі ў намінацыі "Я пазнаю Беларусь" можна было падаць раней за гэты тэрмін).
Журы выбера лепшых экскурсавода, турыстычную кампанію і сродкі размяшчэння (атэлі высокай / сярэдняй і нізкай цэнавай катэгорыі, санаторыі).
У намінацыі "Аграэкасядзіба года" лепшых вызначаць у паднамінацыях "Этнакультура", "Экасядзіба", "Агратурыстычны кластар".
Сярод намінацый таксама "Матэрыял года", "Музеі і аб'екты забавы года", "Фатаграфія года", "Расказы аб малой Радзіме". Акрамя таго, выберуць лепшы праект у тургаліне.
Рэспубліканскі турыстычны конкурс "Пазнай Беларусь" праводзіцца Міністэрствам спорту і турызму сумесна з Нацыянальным агенцтвам па турызме. Ён прызначаны садзейнічаць развіццю ўнутранага і ўязнога турызму, кансалідаваць намаганні дзяржорганаў, арганізацый, фізічных асоб, занятых у індустрыі турызму, для стварэння іміджу Беларусі як спрыяльнай для турызму краіны, а таксама заахвочваць дасягненні туріндустрыі.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы