Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны рэспублікі

24 жніўня 2021

Рэспубліканская акцыя "Увага - дзеці!" стартуе 25 жніўня


24 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У мэтах папярэджання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму і ў сувязі з пачаткам навучальнага года з 25 жніўня па 5 верасня МУС правядзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства "Увага - дзеці!". Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ведамстве.
Прафілактычная акцыя прызначана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і вадзіцеляў. "Міліцыя, педагогі і бацькі аб'яднаюць свае намаганні па забеспячэнні бяспекі дзяцей. Супрацоўнікі органаў унутраных спраў прымуць удзел ва ўрачыстых лінейках, прысвечаных пачатку навучальнага года, правядуць з вучнямі тэарэтычныя і практычныя заняткі па правілах дарожнага руху і адпрацоўцы навыкаў іх прымянення", - расказалі ў МУС.
Асаблівая ўвага будзе засяроджана на правядзенні прафілактычнай работы з бацькамі. Міліцыянеры наведаюць працоўныя калектывы, растлумачаць дарослым прычыны і наступствы ДТЗ з удзелам дзяцей, нагадаюць аб правілах бяспечнай перавозкі непаўналетніх, адказнасці за парушэнні ПДР, а таксама неабходнасці асабістага прыкладу правільных і бяспечных паводзін на дарозе. З гэтай мэтай 27 жніўня па ўсёй краіне пройдзе Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам "Урокі бяспекі вывучайце з дзяцінства".
Для прыцягнення ўвагі ўсіх удзельнікаў дарожнага руху перамяшчэнне транспартных сродкаў у светлы час сутак павінна ажыццяўляцца з уключаным блізкім святлом фар (п. 166.9 ПДР).
Для прафілактыкі парушэнняў ПДР і аказання дапамогі маленькім удзельнікам дарожнага руху паблізу школ і ў месцах інтэнсіўнага перамяшчэння дзяцей-пешаходаў раніцай будуць арганізаваны дзяжурствы супрацоўнікаў міліцыі.
Нарады ДПС пракантралююць выкананне правіл бяспечнай перавозкі дзяцей, праезду пешаходных пераходаў, спынення і стаяння транспартных сродкаў, будуць спыняць парушэнні і з боку пешаходаў, якія падаюць дрэнны прыклад маленькім удзельнікам дарожнага руху.
"Дзяржаўтаінспекцыя заклікае вадзіцеляў быць вельмі ўважлівымі пры руху паблізу дзіцячых устаноў, праездзе нерэгулюемых пешаходных пераходаў, прыпынкаў грамадскага транспарту і асабліва ў дварах", - падкрэслілі праваахоўнікі.
У МУС дадалі, што з пачатку года на дарогах краіны загінулі 17 і атрымалі траўмы 267 непаўналетніх.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы