Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны рэспублікі

10 студзеня 2023

У Беларусі за год плануецца адкрыць каля 20 аб'ектаў сацабслугоўвання

10 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ў 2023 годзе плануецца адкрыць каля 20 аб'ектаў сацыяльнага абслугоўвання, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.

Штогод у краіне для паляпшэння якасці і даступнасці атрымання сацыяльных паслуг адкрываюцца новыя аб'екты. У 2022 годзе расчынілі свае дзверы 24 аб'екты, а ў 2023-м плануецца адкрыць яшчэ каля 20.

У Брэсцкай вобласці адкрыюцца аддзяленне сацрэабілітацыі інвалідаў пры ТЦСАН Брэсцкага раёна і аддзяленне дзённага знаходжання для інвалідаў пры ТЦСАН Пінскага раёна. У Камянецкім раёне плануецца стварыць стацыянарны сацыяльны пункт.

У Віцебскай вобласці павінны адкрыцца пяць стацыянарных сацыяльных пунктаў - у аграгарадках Лужкі (Шаркаўшчынскі раён), Арловічы (Дубровенскі раён), Відзы (Браслаўскі раён) і вёсках Высачаны (Лёзненскі раён) і Язвіна (Шумілінскі раён). У гэтым годзе таксама магчыма адкрыццё аддзялення для грамадзян пажылога ўзросту пры ТЦСАН Віцебскага раёна.

У Гомельскай вобласці ў планах адкрыццё філіяла Брагінскага ТЦСАН, аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў у ЦСАН Цэнтральнага раёна Гомеля, а таксама дома-інтэрната ў гарадскім пасёлку Азарычы Калінкавіцкага раёна.

У Гродзенскай вобласці ў Слонімскім раёне пройдзе рэарганізацыя Новадзявяткавіцкага дома-інтэрната для адзінокіх і састарэлых грамадзян у Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Слонімскага раёна. ЦСАН Мастоўскага раёна і ТЦСАН Астравецкага раёна плануюць пераезд у новыя адміністрацыйныя будынкі. У Шчучынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце для састарэлых і інвалідаў 5 студзеня ўжо адкрылася аддзяленне суправаджальнага пражывання.

У Мінскай вобласці запланавана адкрыццё ў Лагойскім ТЦСАН аддзялення дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў (у гарадскім пасёлку Плешчаніцы), а ў Вілейскім раёне, у вёсцы Даўгінава, - стацыянарнага сацыяльнага пункта.

У Мінску, як чакаецца, пры ТЦСАН Фрунзенскага раёна расчыніць свае дзверы аддзяленне дзённага знаходжання для грамадзян, прызнаных недзеяздольнымі і над якімі не ўстаноўлена апека.-0-

Навіны Беларусі (БЕЛТА)

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы