Молодежь Наровлянщины
Год малой родины
Вас приглашает Наровлянщина туристическая
Рус
Бел
En

Адрес: 247802, г.Наровля,
ул. Коммунистическая, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Телефон: (+375 2355) 2-12-10

Телефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Районный исполнительный комитет Историко-этнографический музей Река Наровлянка Река Припять Местные краевиды Наровлянские краевиды
Районный исполнительный комитет

Новости района

15 апреля 2019

Семінар, прысвечаны патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў, адбыўся ў яслях-садзе № 5

Любіць Радзіму, вывучаць родную мову, гісторыю краіны, ведаць і шанаваць традыцыі, духоўную спадчыну — гэтыя і многія іншыя пытанні разглядаліся ў час правядзення семінару, прысвечанаму патрыятычнаму выхаванню дашкольнікаў,  які адбыўся  ў  яслях-садзе  № 5.

Выхаванне пачуцця патрыятызму ў дашкольнікаў — працэс складаны і доўгі. Ён патрабуе ад педагогаў вялікай асабістай упэўненасці і натхнення. Яскрава прадэманстравалі вопыт сваёй працы ў гэтым напрамку выхавацелі. Занятак Элы Кас’ян, у час якого выхаванцы адправіліся ў падарожжа на машыне часу, паказаў, што дзеці вельмі добра ведаюць гісторыю малой радзімы. Прыемна ўразіў занятак па фізічнай культуры, які правяла з выхаванцамі Валянціна Белая. Ён датычыўся другіх Еўрапейскіх гульняў. Цікавы майстар-клас для бацькоў арганізавала Аксана Валетава, у час якога маладыя маці выраблялі лялькі-абярэгі. З вялікім захапленнем госці семінара паглядзелі інсцэніроўку Валянціны Дружынінай беларусскай народнай казкі «Пшанічны каласок».

Вопытам работы паздяліліся з прысутнічымі калегі з яслей-сада № 3, яслей-сада № 6 і дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці, якія крапатліва працуюць над тым, каб дзеці любілі і ведалі як мага больш пра сваю дзяржаву, мелі гонар за яе. Гаворачы аб метадах і формах патрыятычнага выхавання, выступаючыя не выддзелялі галоўнае і пабочнае. Усе спосабы добрыя, калі яны прыводзяць да станоўчага выніку.

Не меньш цікавай стала прызентацыя аўтарскіх дыдактычных гульняў, постэр-кансультацый, леп-букаў, якія з сабой прывезлі выхавацелі з усіх устаноў дашкольнай адукацыі.

У заключэнне мерапрыемства нямала слоў падзякі выказана заведуючаму Аксане Понік і намесніку заведуючага Наталлі Коркуць. Дзякуючы ім і многім выхавацелям установы семінар атрымаўся цікавым і запамінальным.

 

Прыпяцкая прауда


Большой разговор с Президентом Профилактика насилия в семье Беларусь помнит Послание Президента Профилактика Помогут О содействии занятости населения 75zrk Районная газета «Прыпяцкая праўда» Календарь событий Афиша
Интернет-ресурсы
 .