Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 жніўня 2019

Заключны месяц акцыі «Канікулы без дыму і агню»

Работнікі Нараўлянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях у рамках правядзення акцыі «Канікулы без дыму і агню» правялі прафілактычныя мерапрыемствы з самымі маленькімі прадстаўнікамі ўстаноў адукацыі.

Пры правядзенні мерапрыемстваў дзеці ўспомнілі нумары экстраных службаў, а на прыкладзе розных сітуацый змаглі распавесці свае дзеянні, атрыманыя веды былі замацаваны гульнямі. Вясёлым дадаткам сустрэч стала дэманстрацыя мультфільмаў «Чароўная кніга».

Больш старэйшыя дзеці, якія адпачываюць у прышкольных лагерах, паспелі наведаць пажарную аварыйна-выратавальную частку горада Нароўлі, дзе іх азнаёмілі з тэхнікай, якая выкарыстоўваецца пры ліквідацыі надзвычайных сітуацый, прадэманстравалі працу ратавальнікаў. Кожны жадаючы мог пасядзець у кабіне пажарнага аўтамабіля, падаць ваду з пажарнага рукава. Усім удзельнікам мерапрыемстваў ўручалася памятная прадукцыя МНС.