Настройки
Настройки шрифта
Arial
Times New Roman
Размер шрифта
A
A
A
Межбуквенное расстояние
Стандартное
Увеличенное
Большое
Цветовая схема
Черным
по белому
Белым
по черному
Наровлянский районный исполнительный комитет
Главная / Новости / Новости района
3 августа 2020

Мой лёс — мая Беларусь!



 Акцыя «Маёй краіне» працягвае крочыць па Гомельшчыне. На гэты раз месцам сустрэчы стала Нароўля. Да нас прыехалі артысты абласной філармоніі і Ельскага раёна. Гасцей чакалі вясёлыя песні, віртуозная гульня на музычных іструментах і пазітыўны настрой (https://youtu.be/2_iHsCifE9c).
 Акрамя музыкантаў да акцыі таксама далучыліся мясцовыя майстры мастацкай вытворчасці і выстава гісторыка-этнаграфічнага музея. Яны арганізавалі майстар-класы па вырабніцтву паясоў, дэкаратыўных пано. Вялікую цікавасць ў прысутніх вызвала выстава Васіля Чайкі, на якой ён прадэманстраваў экспанаты савецкага часу.
 Яшчэ у гэты дзень адбылося спаборніцтва па футболу сярод вучняў гарадскіх школ. Перамогу атрымала каманда сярэдняй школы № 2. 
 Маленькіх удзельнікаў свята чакалі разнастайныя развагі і салодкі пачастунак ад канфетнай фабрыкі. А тарговыя кропкі прапанавалі прысмакі на любы густ. Акцыя «Маёй краіне» — гэта вялікі праэкт, які паказвае, што таленавітыя людзі гатовы дарыць радасць землякам і сваёй краіне. 
 Акцыя праходзіць на Гомельшчыне не ўпершыню, свой пачатак яна бярэ ў 2016 годзе.
 (источник: https://narovlya.by/novosti/kultura/moj-lyos-maya-belarus/)


Прыпяцкая прауда