Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны раёна

12 студзеня 2023

Акцыя «Ад усёй душы»

У гэтыя зімовыя святочныя дні,калі ў паветры пануе ўрачыстая атмасфера радасці, благадаці, узаемадапамогі, калі на калядныя святкі дзеці збіраюцца са сваімі бацькамі заадным сталом, хочацца яшчэ раз звярнуць увагу да людзей сталага ўзросту. Хочацца яшчэ раз праявіць клопат і ўвагу ў дачыненні да старэйшых, каб мы змаглі праявіць свае лепшыя душэўныя якасці,развіўшы дыялог пакаленняў.

У агагарадке Вербавічы пражывае Ганна Міхайлаўна Сямітка,былы настаўнік пачатковых класаў, зараз пенсіянер з вялікім жыццевым вопытам. Першае, што кідаецца ў вочы пры сустрэчы з Ганнай Міхайлаунай, гэта ўсмешка, шчырая, дабразычлівая. Ганна Міхайлаўна са сваім мужам Мікалаем адзначылі брыліянтавае вяселле, маюць траіх дзяцей, шмат унукаў. Гэта асабістае шчасце, вялікая радасць. Але калі надыходзіць вечар, гэтыя людзі застаюцца сам насам з сабой, цішыней, дапамагаюць фотаздымкі свіх блізкіх.

А ранкам зноў хатнія справы, зноў штодзеныя клопаты. І гэта дапамагае жыць. Ганна Міхайлауна – шчыры. ветлівы чалавек, заўседы рада сустрэчы са школьнікамі, з цікавасцю слухае вучняў, сама не супраць падзяліцца ўспамінамі. Ад усей душы хочацца пажадаць Ганне Міхайлауне і яе сям’і здароўя, міру, спакою. Хутка вясна, а з вясной новыя клопаты, новыя сустрэчы. Добрае сэрца заўседы знойдзе добрых людзей. Дабрыні мы павінны вучыца пастаяна і вучыць гэтаму будучае пакаленне.

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/aktsyya-ad-usyoj-dushy/

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы