Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны раёна

4 кастрычніка 2023

Дабрачынная акцыя прайшла ў Нараўлянскім раёне

Пробашч нараўлянскага касцёла Узвышэння Святога Крыжа разам з валанцёрамі дабрачыннай місіі «Карытас Міласэрнасць» накіраваліся ў в. Аляксандраўку, в. Габрылееўку і в. Брацкае, дзе аказалі дапамогу для 20 чалавек у выглядзе прадуктовых набораў.

Служэнне іншым — гэта адна з 3-х галоўных місій Касцёла (абвяшчаць Божае слова, асвячаць людзей і служыць ім). Ісус прайшоў праз жыццё, чынячы людзям дабро. Гэтаксама павінен рабіць і Касцёл на ўсіх узроўнях сваёй місіі, у тым ліку і ў парафіяльным служэнні.

Хрыстос сказаў: «Што вы зрабілі аднаму з гэтых братоў Маіх меншых, вы Мне зрабілі», а святы апостал Якуб сцвярджаў, што «вера без учынкаў мёртвая». Усё гэта азначае, што дабрачынная дзейнасць з’яўляецца знакам нашай хрысціянскай самасвядомасці і прысутнасці Бога сярод людзей.

https://narovlya.by/novosti/obschestvo/dabrachynnaya-aktsyya-prajshla-u-naraulyanskim-rayone/

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы