Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны раёна

20 лістапада 2023

Подзвіг дыверсанткі. Вуліца ў Нароўлі названа імем героя

Зоя Касмадзям'янская стала сімвалам мужнасці і нязломнай волі. У Вікіпедыі налічылі 64 помнікі, устаноўленыя гэтай гераіні на вуліцах і плошчах былога Савецкага Саюза. У Нароўлі ў яе гонар названа вуліца.

Нарадзілася Зоя ў сям'і настаўнікаў Анатоля і Любові Касмадзям'янскіх 13 верасня 1923 года ў сяле Асінаў Гай Тамбоўскай вобласці. Потым сям'я пераехала ў Маскву. Неўзабаве бацька памёр, Зою і яе брата Аляксандра выхоўвала маці. Вучылася ў школе Зоя выключна на выдатна, захаплялася чытаннем і марыла паступіць у Літаратурны інстытут...

Але пачалася вайна. Зоя просіцца на фронт. 31 кастрычніка дзве тысячы камсамольцаў сабралі разам і ў грузавіках даставілі ў раён Кунцава, дзе ў будынку былога дзіцячага сада размяшчалася разведшкола. З гэтага дня Касмадзям'янская — ваеннаслужачая падраздзяленняў аператыўнай разведкі Генеральнага штаба Чырвонай Арміі, курсант Цэнтральнай разведвальна-дыверсійнай школы пры ЦК УЛКСМ в/ч № 9903. А ёй жа толькі споўнілася 18.

Двойчы яна хадзіла на заданні ў тыл да немцаў у складзе разведвальна-дыверсійнай групы: у пачатку і ў канцы лістапада 1941 года. Другі раз лінію фронту пераходзілі дзве групы разам, у кожнай было сваё заданне, але яны напароліся на нямецкую засаду. Завязалася перастрэлка, і толькі трое разведчыкаў працягнулі выконваць пастаўленую задачу, у ліку іх была і Зоя Касмадзям'янская. Уначы з 27 на 28 лістапада яны падышлі да вёскі Петрышчава Вярэйскага раёна Маскоўскай вобласці. Па іх звестках, у вёсцы знаходзіліся ваенныя аб'екты, якія неабходна было знішчыць.

Зоя адправілася выконваць смяротна небяспечнае заданне. Яна паспела падпаліць толькі тры дамы, калі стараста вёскі падняў трывогу і дзяўчыну схапілі. Дапытвалі адважную разведчыцу тры афіцэры і перакладчыкі. Яе распранулі, сталі збіваць рамянямі, а потым павалаклі на мароз. Зоя не сказала ні слова, толькі назвала выдуманае імя — Таня. 29 лістапада 1941 гады, моцна збітую, з адмарожанымі нагамі, яе павялі на пакаранне смерцю.

Карэспандэнт газеты "Правда" Пётр Лідаў, які адразу пасля вызвалення Петрышчава пабываў у вёсцы, са слоў жыхароў вёскі запісаў апошнія словы Зоі. Спачатку яна звярнулася да мясцовага насельніцтва: «Гэй, таварышы! Што глядзіце нявесела? Будзьце смялейшы, змагайцеся, біце немцаў, паліце, труціце!»

У гэты час фашысцкі афіцэр фатаграфаваў пакаранне, ён стараўся выбраць ракурс лепей, а камендант прыспешваў. Тады Зоя звярнулася да немцаў: «Вы мяне зараз павесіце, але я не адна. Нас 200 мільёнаў, усіх не перавешаеце. Вам адпомсцяць за мяне. Салдаты! Пакуль не позна, здавайцеся ў палон, усё роўна перамога будзе за намі!..»

Зоі Касмадзям'янскай пасмяротна было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. Яе подзвіг стаў узорам самаадданасці і мужнасці, якія паслужылі прыкладам для многіх пакаленняў савецкіх людзей. 

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/podvig-diversantki-ulitsa-v-narovle-nazvana-imenem-geroya/

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы