Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
9 лістапада 2023

95-гадовы юбілей адзначыў жыхар Нароўлі, ветэран працы спецлясгаса Міхаіл Ліс

5 лістапада адзначыў 95-годдзе жыхар Нароўлі, ветэран працы спецлясгаса Міхаіл Ліс. Павіншавалі юбіляра з выдатнай датай работнікі ТЦСАН, спецлясгаса, раённы савет ветэранаў, члены раёнай арганізацыі грамацкага аб’яднання "Белая Русь", "Белларускае аб’яднанне інвалідаў" і іншыя.

У адрас Міхаіла Мартыновіча прагучала нямала цёплых слоў і віншаванняў. Выказаны словы падзякі і ўдзячнасці за нялёгкую працу, за ўменне праяўляць мужнасць і стойкасць у час нялёгкіх жыццёвых выпрабаваннях. Госці пажадалі імянінніку моцнага здароўя, аптымізму, невычэрпнай энергіі, веры ў заўтрашні дзень, доўгіх гадоў жыцця і ўручылі падарункі. А саліст раённага дома культуры Уладзімір Палонікаў выканаў цудоўныя кампазіцыі, тым самым стварыўшы святочны настрой.

Расчулены юбіляр падзякаваў усім за аказаную ўвагу і клопат. Жадаем Міхасю Мартыновічу моцнага здароўя, бадзёрасці духу на доўгія гады. Каб кожны дзень саграваў цеплынёй і ўсмешкамі блізкіх людзей! 

Крыніца: https://narovlya.by/themes/novosti-narovli/95-letnij-yubilej-otmetil-zhitel-narovli-veteran-truda-spetsleshoza-mihail-lis/