Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
15 лістапада 2023

Бяры талон! Як ажыццяўляецца прыём пацыентаў у Нараўлянскай ЦРБ

У Нараўлянскай ЦРБ талонная сістэма прыёму пацыентаў. Аб тым, як яна функцыянуе, расказаў галоўны ўрач установы аховы здароўя Іван Афанасенкаў.

Выдача талонаў да ўрачоў-спецыялістаў, паводле слоў субяседніка, упарадкуе аказанне медыцынскай дапамогі. Такая сістэма, калі гадзіны прыёму доктара распісаны, зручная для яго самога. Камфортна гэта і для пацыентаў, якія зараз могуць не займаць чаргу з самай раніцы, а прыйсці ва ўстанову хвілін за дзесяць да часу, указанага ў талоне.

Запісацца да любога лекара-спецыяліста можна па тэлефоне рэгістратуры 4-39-44, пры прамым звароце ў рэгістратуру ці праз інтэрнэт-сайт і дадатак Talon.by. Для планавых наведванняў запіс вядзецца на два тыдні наперад у любы зручны час. Таксама штотыдзень па серадах ажыццяўляецца прыём усімі лекарамі ў другую змену. З 13 лістапада ў другую змену будзе прымаць і стаматолаг. Акрамя таго, арганізаваны штодзённы прыём па талонах у другую змену педыятрам. Прапрацоўваецца пытанне вядзення штодзённага прыёму ў другую змену ўрачом агульнай практыкі.

Аднак, маючы ў руках талон, трэба быць гатовым да таго, што адмысловец не заўсёды зможа вас прыняць сапраўды ў паказаны час.

- На першасны агляд у лекара агульнай практыкі адводзіцца 15 хвілін. Да вузкіх спецыялістаў, згодна з нарматыўна-прававым актам, час прыёму зменшаны, і часта ўкласціся ў адведзены нарматыў немагчыма. Зразумела, што пацыенту з той ці іншай паталогіяй трэба надаць больш увагі. Таму насельніцтва павінна больш памяркоўна і спакойна ставіцца да невялікіх адхіленняў у часе, — тлумачыць Іван Генадзевіч.

Для праходжання камісіі браць талон няма неабходнасці. Штодня з 11.00 да 12.00, акрамя серады, спецыялісты праводзяць прафагляды па жывой чарзе. Таксама ажыццяўляецца прыём пацыентаў без талонаў у выпадку экстранай неадкладнай дапамогі. Ёсць некалькі станаў, якія інтэрпрэтуюцца як неадкладныя: тэмпература больш за 38,5 ° С, падвышаны артэрыяльны ціск або гіпертанічны крыз. У гэтых выпадках урач прыме без чаргі. Акрамя таго, калі вы адчуваеце сябе дрэнна, неабавязкова ісці ў паліклініку і чакаць чаргі. Ніхто не адмяняў службу хуткай дапамогі і прыёмнае аддзяленьне ЦРБ.

Падводзячы вынік, Іван Апанасенкаў адзначыў, што прыём пацыентаў па талонах ні ў якім разе не абмяжоўвае даступнасць медыцынскай дапамогі для насельніцтва. Нават калі час лекара на пэўны дзень распісаны, пры наяўнасці скаргаў на здароўе вас абавязкова прымуць і дапамогуць. 

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/zdorove/beri-talon-kak-osushhestvlyaetsya-priem-patsientov-v-narovlyanskoj-tsrb/