Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 жніўня 2024

Больш за 40 журналістаў і блогераў наведалі Нараўляншчыну

У рамках правядзення VIII Міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Кліч Палесся" ў праграме прэс-тура журналістаў і блогераў па Гомельскай вобласці, акрамя іншых месцаў лакацый для наведвання, быў і аб'ект у Нараўлянскім раёне.

Госці нашага рэгіёну, а гэта работнікі сродкаў масавай інфармацыі не толькі Гомельшчыны, краіны, а таксама Бранскай вобласці, пабывалі ў былым населеным пункце Цешкаў, які знаходзіцца на тэрыторыі Нараўлянскага ўчастка Палескага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка.

Па шляху на пчолапасекі «Мара пчаляра» і «Цешкаў» экскурсавод Васіль Чайка распавёў удзельнікам прэс-тура гісторыю Нараўляншчыны, яе мінулае і сучаснасць. Асаблівую цікавасць у работнікаў СМІ выклікалі легенды нашага краю, якіх Васіль Васільевіч ведае нямала.

Аб дзейнасці запаведніка госці даведаліся з вуснаў намесніка дырэктара па Нараўлянскім участку Юрыя Коўшуна. Юрый Васільевіч ледзь паспяваў адказваць на пытанні газетчыкаў і тэлевізіёншчыкаў. Ім хацелася даведацца ўсё! І гэта цалкам вытлумачальна: бо не кожны раз пабываеш на адселенай зямлі, якая пацярпела ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Экскурсія атрымалася цікавай і пазнавальнай. Усім было цікава даведацца, як адраджаецца "параненая" атамам зямля. Госці ўбачылі, што на ёй можна паспяхова весці гаспадарчую дзейнасць. Для іх была арганізавана дэгустацыя мёда і прадукцыі фабрыкі "Чырвоны Мазыранін". Усе жадаючыя мелі магчымасць пракаціцца на кані, прайсці ульетэрапію ў апідоміку, сфатаграфавацца на памяць з пчаляром.

— Мне спадабалася абсалютна ўсё, — падзялілася ўражаннямі карэспандэнт раённай газеты «Добрушскі край» Вольга Глызіна. — Асабліва каштоўна тое, што распавёў нам экскурсавод, а салодкая прадукцыя фабрыкі нагадала смак дзяцінства.

Сярод гасцей з розных куткоў Беларусі быў і расіянін з Бранска. Зміцер Газін працуе на тэлерадыёкампаніі «Бранская губерня». Ён таксама застаўся ў захапленні ад наведвання нараўлянскай зямлі і Беларусі ў цэлым.

— Вашу краіну я наведваю трэці раз, — кажа Зміцер. — Тут усё для мяне цікава, асабліва сёння, калі пабывалі ў незвычайным месцы, у запаведніку. А яшчэ мне спадабаліся нараўлянскія пачастункі. Усё смачна!
На заканчэнне сустрэчы старшыня Нараўлянскага раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Антоненка запрасіў удзельнікаў прэс-тура часцей прыязджаць на нашу ўнікальную нараўлянскую зямлю.

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/bolee-40-zhurnalistov-i-blogerov-posetili-narovlyanshhinu/