Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
25 студзеня 2023

Чалавек на сваім месцы

Цяжка ўявіць наша паўсядзённае жыцце без работнікаў камунальнай службы. Яны першымі прыходзяць на дапамогу, калі нашаму камфорту і ўтульнасці пагражае небяспека. Сярод іх страхар КУП «Жылкамбуд» Мікалай Шабалтас.

Мікалай Іванавіч ставіцца да катэгорыі тых людзей, якія за што не возьмуцца, усё ў іх атрымліваецца па-майстэрску, лёгка і ўпэўнена. За сваю працавітасць, вопыт і прафесіяналізмам ён мае павагу сярод калег і кіраўніцтва прадпрыемства. У скарбонцы яго дасягненняў нямала ўзнагарод і падзяк. А партрэт Мікалая Іванавіча заслужана ўпрыгожвае раённую Дошку гонару.

У работнікаў камунальнай службы, як вядома, заўсёды шмат клопатаў. Таму наша сустрэча адбылася на вуліцы Мінскай, 40, дзе вядзецца капітальны рамонт жылога дома.

- Нарадзіўся я ў вёсцы Курыцічы Петрыкаўскага раёна, - распавёў суразмоўца. - Мне заўсёды падабалася разбірацца ў механізмах, апаратуры, нешта чыніць. Таму пасля службы ў войску паступіў у Гомельскае ПТВ № 81 электратэхнікі і атрымаў спецыяльнасць радыёмеханіка.

Пачынаў працоўны шлях у 1992 годзе радыёмеханікам па рамонце і абслугоўванні радыётэлевізійнай апаратуры Мазырскага філіяла «Гарант». Праз некаторы час пераехаў у Нароўлю і вось ужо без малога два дзясяткі гадоў працуе страхаром па рулонных дахах і па дахах з адзінкавых матэрыялаў на камунальным прадпрыемстве. Успамінаючы першы працоўны дзень, ён і сам не верыць, што мінула столькі гадоў. За гэты час да прафесіі прыкіпеў усёй душой і не ўяўляе сябе ў іншай сферы.

- Не шкадую, што так склаўся лёс, - разважае мужчына. - Праца мне падабаецца. Яна самая мірная і накіравана на стварэнне, а галоўнае — прыносіць карысць людзям. Напрыклад, у апошні час мы прымалі ўдзел у будаўніцтве аднакватэрных жылых дамоў для шматдзетных сем'яў, моладзевага спартыўна-забаўляльнага цэнтра. Сёння выконваем капрамонт дамоў і іншых аб'ектаў. Прыемна назіраць за новабудоўлямі, якія ўпрыгожваюць Нараўляншчыну. Хочацца, каб у раёне адкрываліся вытворчасці, з'яўляліся новыя працоўныя калектывы, якія будуць ствараць новыя віды прадукцыі, будавалася жыллё…

Размаўляючы з Мікалаем Іванавічам, разумееш, што яго імя не выпадкова занесена на раённую Дошку гонару, а сам ён з'яўляецца годным прыкладам для іншых і, у першую чаргу, для моладзі.

Здавалася б, праца адымае шмат сіл, але Мікалай Шабалтас заўсёды надае час сям'і, любіць папрацаваць у агародзе, схадзіць у лес у грыбы. Адным словам, сумаваць яму няма калі. 

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/chelovek-na-svoem-meste/