Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
26 снежня 2022

Гідраапаратура спрацавала ў плюс

Вынікі працы за год горадаўтваральнага прадпрыемства Нараўляншчыны радуюць. Дасягненнямі і планамі на будучыню падзяліўся дырэктар Дзмітрый Нікончык.

Завод упэўнена глядзіць у будучыню, ставіць перад сабой мэты і паспяхова іх дамагаецца.

- Год на прадпрыемстве завяршыўся добра, але мы на дасягнутым спыняцца не збіраемся. Нам хочацца зрабіць яшчэ больш, - канстатуе факт і ставіць задачу на перспектыву Дзмітрый Аляксандравіч. - Даведзеныя паказчыкі мы цалкам выконваем. У адносінах да мінулага года Індэкс фізічнага аб'ёму складае 110,1 %, а аб'ём вытворчасці таварнай прадукцыі ў дзеючых цэнах дасягнуў 176,9 %.

Акрамя таго, на заводзе зніжаны выдаткі. Тут ўмеюць разумна эканоміць і папросту грошы не марнуюць. На складзе заўсёды маецца гатовая прадукцыя.

- Запасы нам патрэбныя, каб забяспечваць галоўны канвеер трактарнага завода. Выручка ад рэалізацыі гатовай прадукцыі ў параўнанні з узроўнем мінулага года склала 169,6 %, — працягвае размову кіраўнік. — Калі рэнтабельнасць па продажы ў мінулым годзе была 1,2 %, то ў гэтым — 4 %. У наступным годзе мы будзем імкнуцца да лічбы 5-6%.

Безумоўна, заводу не перашкодзіла б фінансавая падтрымка з боку дзяржавы. У Чарнобыльскай зоне надаецца ўвага развіццю сельскай гаспадаркі. Распрацоўваючы бізнес-план, завод спадзяецца на крэдытора, бо прамысловасці таксама патрабуецца дапамога, каб ажыццявіць свае задумы. А іх мноства. Галоўнае, што дынаміка развіцця прадпрыемства ёсць, нарошчваюцца аб'ёмы.

- Мы можам многае, нам патрэбныя працоўныя рукі, асабліва швачкі. Швейныя машыны ў наяўнасці, заказы таксама. У нас ёсць жаданне працаваць, вырабляць больш прадукцыі. Завод пастаянна павялічвае планку, - разважае Дзмітрый Нікончык. - На працягу года на прадпрыемстве двойчы павышалася заработная плата: на 10% у сакавіку і на 15% у кастрычніку. Было б больш людзей, можна было б значна шырэй разгарнуць дзейнасць.

Да прыкладу, тут працаўладкавана некалькі надомнікаў, якія шыюць рукавіцы. Сёння завод мае патрэбу ў 15 рабочых.

Па словах кіраўніка, калі ў чалавека ёсць жаданне, імкненне, то можна навучыцца ўсяму, атрымаць вопыт і, адпаведна, дасягнуць павышэння заработнай платы. Да таго ж, калі супрацоўнікі выходзяць на працу ў суботу, то атрымліваюць падвойную аплату працы.

Завод гідраапаратуры-выдатны выбар для людзей, якія маюць патрэбу ў працы. Гэта прадпрыемства мае шырокія перспектывы развіцця, клапоціцца аб высокіх паказчыках і людзях, якія там працуюць.