Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
2 чэрвеня 2022

"Гомсельмаш" за апошнія гады знізіў імпартаёмістасць прадукцыі да 7 працэнтаў

"Гомсельмаш" за апошнія некалькі гадоў знізіў імпартаёмістасць вытворчасці прадукцыі ў залежнасці ад мадэлей да 7 працэнтаў. Такую лічбу агучыў сёння генеральны дырэктар ААТ "Гомсельмаш" Аляксандр Новікаў на нарадзе "Вытворчая кааперацыя і імпартазамяшчэнне - новыя магчымасці для бізнесу", якая прайшла ў Гомелі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Гомсельмаш" ужо шмат гадоў працуе па тэматыцы імпартазамяшчэння, звярнуў увагу кіраўнік. "За апошнія 10 гадоў практычна 94 працэнты (пазіцый. - Заўвага БЕЛТА) мы імпартазамясцілі і вырабляем ільвіную долю на прадпрыемствах Беларусі і частку - на прадпрыемствах Расіі. Даволі вялікую колькасць складаных навукова-тэхнічных і навукаёмістых вырабаў мы ствараем самастойна", - падкрэсліў гендырэктар.

Паводле яго слоў, за 10 гадоў у холдынгу "Гомсельмаш" і ў іншых кампаніях асвоілі 900 пазіцый, якія неабходны для вытворчага працэсу гомельскага прадпрыемства. "На сёння на канвеер холдынга "Гомсельмаш" па Беларусі працуюць больш за 350 прадпрыемстваў і звыш 30 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу, якія вырабляюць камплектуючыя (больш за 250 пазіцый) па аўтсорсінгу", - удакладніў кіраўнік.

"Імпартаёмістасць без уліку Расійскай Федэрацыі складае ў залежнасці ад мадэлей машын да 7 працэнтаў. Не так даўно ўзровень імпартаёмістасці складаў да 15 працэнтаў", - сказаў Аляксандр Новікаў.

У гутарцы з журналістамі гендырэктар адзначыў, што засталіся імпартаёмістыя даволі складаныя навукова-тэхнічныя рэчы. "Безумоўна, мы над імі працуем. Працуем і па кааперацыі з профільнымі прадпрыемствамі, якія вырабляюць такую наменклатуру. Думаю, што на працягу некалькіх гадоў мы цалкам пяройдзем на ўласную вытворчасць", - удакладніў ён.

Гендырэктар дадаў, што на прадпрыемстве праводзяць практычныя канферэнцыі і семінары па імпартазамяшчэнні. На іх запрашаюць і пастаянных партнёраў, якія пастаўляюць прадукцыю на канвеер, і іншыя кампаніі, якія могуць зацікавіцца вырабам неабходнай "Гомсельмашу" прадукцыі.

На сённяшняй нарадзе ў абмеркаванне тэмы ўключыліся прадстаўнікі Міністэрства прамысловасці, Міністэрства транспарту і камунікацый, Банка развіцця і рэгіянальных аддзяленняў банкаў вобласці, Беларускага фонду фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў, мясцовых органаў улады, бізнесу Гомельскай вобласці.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi