Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
12 лютага 2024

На Нараўляншчыне праходзіць культурна-патрыятычны марафон "Мая краіна — Беларусь"

Напярэдадні адзінага дня галасавання, якое пройдзе ў Беларусі 25 лютага, работнікі сектара культуры Нараўлянскага райвыканкама з канцэртнай праграмай наведваюць маланаселеныя пункты раёна.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання і мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць дзевятага склікання - важная для нашай краіны падзея. Народны вакальны калектыў "Скарбніца" і акампаніятар Юрый Рослік дарылі жыхарам вуліцы Ласкавая ў Нароўлі, вёсак Калінічы, Ліноў і Перамога патрыятычныя песні, прасякнутыя любоўю да роднага краю.

Падчас мерапрыемства людзі прыходзілі да аўтакрамы, каб набыць неабходныя тавары, адначасова слухалі звонкія галасы артыстаў, чым былі прыемна здзіўлены.

Акрамя таго, работнікі культуры заклікалі насельніцтва не заставацца абыякавымі да маючых адбыцца выбараў, а прыходзіць на выбарчыя ўчасткі, каб аддаць свой голас за таго ці іншага кандыдата.

Крыніца: https://narovlya.by/themes/novosti-narovli/na-narovlyanshhine-prohodit-kulturno-patrioticheskij-marafon-maya-kraina-belarus/