Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 лютага 2024

У Нараўлянскім ЦГЭ абмеркавалі шэраг важных пытанняў

У рамках падвядзення вынікаў працы ўстановы за мінулы год з працоўным калектывам цэнтра сустрэлася першы намеснік старшыні Нараўлянскага райвыканкама Наталля Коваль.

Галоўны санітарны ўрач раёна Дзмітрый Казачок у сваім дакладзе падрабязна адлюстраваў усе напрамкі дзейнасці цэнтра гігіены і эпідэміялогіі за 2023 год і акрэсліў асноўныя задачы на 2024-ы.

Наталля Рыгораўна нагадала прысутным аб ходзе выбарчай кампаніі і заклікала калектыў цэнтра, прыйшоўшы на выбары, праявіць цвёрдую грамадзянскую пазіцыю, прагаласаваўшы за дэпутатаў усіх узроўняў. Акрамя таго Наталля Коваль закранула пытанне прафілактыкі кіберзлачыннасці, папрасіла праяўляць пільнасць. Таксама, яна агучыла такую актуальную тэму, як сэксуальны гвалт. Як правіла, гэтую праблему часцей за ўсё замоўчваюць, а трэба тлумачыць дзецям правільныя паводзіны з незнаёмымі дарослымі. Уцягванне непаўналетніх у распаўсюджванне наркотыкаў таксама вострая праблема грамадства. Таму Наталля Рыгораўна папрасіла бацькоў кантраляваць занятасць сваіх дзяцей, часцей з імі размаўляць і не дазваляць ім уцягвацца ў супрацьзаконныя дзеянні.

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/v-narovlyanskom-tsge-obsudili-ryad-vazhnyh-voprosov/