Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 лютага 2024

На Нараўляншчыне ўшаноўвалі ўпершыню галасуючых

У рамках акцыі «Моладзь выбірае будучыню» на Нараўляншчыне ўшаноўвалі маладых выбаршчыкаў, якія ўпершыню бяруць удзел у выбарах. Не стаў выключэннем і ўчастак для галасавання №3, які размясціўся ў дзяржаўным каледжы.

Сярод тых, хто ўпершыню праявіў грамадзянскую актыўнасць у важнай палітычнай падзеі, навучэнцы трэцяга курса каледжа. Выказаўшы сваё волевыяўленне, з усмешкай і ў прыўзнятым настроі 18-гадовы Станіслаў Дашкевіч падзяліўся:

- Для мяне гэта хвалюючы дзень, і я вельмі рады, што, стаўшы паўналетнім, у мяне з'явілася магчымасць прыняць удзел у адзіным дні галасавання. Гэта вельмі важная падзея для жыцця нашага рэгіёна і краіны. Бо ад таго за каго мы прагаласуем, залежыць нашая будучыня.

Вітаў юнакоў старшыня ўчастковай выбарчай камісіі Сяргей Кавальчук:

- Удзел у выбарах - гэта неад'емны паказчык сталасці і самастойнасці. Я віншую вас хлопцы з гэтай знакавай падзеяй, жадаю вам заўсёды актыўна праяўляць грамадзянскую пазіцыю і ўносіць уклад у развіццё роднага раёна і краіны. Менавіта вам трэба несці адказнасць перад будучым пакаленнем беларусаў, ствараць новае і беражліва захоўваць дасягненні мінулага. Смела ідзіце наперад, і вы абавязкова зоймеце дастойнае месца ў грамадстве!

Упершыню галасуючым прадстаўнікам моладзі старшыня ўчастковай камісіі ўручыў памятны падарунак - Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/na-narovlyanshhine-chestvovali-vpervye-golosuyushhih/