Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 снежня 2023

Нараўлянін з адкрытай душой і добрым сэрцам

Многім здаецца, што інваліднасць гэта прысуд. Але ў рэальнасці многія людзі з абмежаванымі магчымасцямі не толькі жывуць паўнацэнным жыццём, але і дабіваюцца поспехаў. Прыклад таму – Мікалай Анціпенка з аграгарадка Дзямідаў.

Траўму, якая стала прычынай інваліднасці, Коля атрымаў яшчэ пры нараджэнні. Нягледзячы на гэта, ён хадзіў у звычайную школу, навучыўся ўсё рабіць адной рукой, любіў гуляць з аднагодкамі і не лічыў сябе "не такім, як усе".

– Інваліднасці я ніколі не надаваў вялікага значэння. Ні ў дзяцінстве, ні зараз, – кажа Мікалай. – І ў родным Дзямідаве, і ў Нароўлі навакольныя да мяне заўсёды ставіліся добразычліва. Да таго ж, думаю, гэта адно з маіх жыццёвых выпрабаванняў. І я павінен яго прайсці з добрай якасцю.

Шчаслівым выпадкам Коля называе адкрыццё аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў ТЦСАН у райцэнтры. Малады чалавек наведвае яго цягам 15 гадоў, практычна штодня дабіраючыся на аўтобусе з Дзямідава. Спачатку вучыўся працаваць з бісерам, пазней перайшоў на вышыўку. У яго калекцыі мноства арыгінальных вырабаў з запалак, карцін, абразоў, вышытых бісерам, якія ўпрыгожваюць не толькі аддзяленне, але і рэгіянальныя і абласныя выставы, фестывалі. Сёння Коля займаецца крыштальнай і алмазнай вышыўкай. На адну працу сыходзіць да трох месяцаў. Праца вельмі карпатлівая, патрабуе цярпення і ўседлівасці, але такая прыгажосць таго вартая.

– Аддзяленне – гэта мой другі дом, – прызнаецца ён. – Тут падабаецца ўсё: людзі, абстаноўка. Дзякуючы ім, я шмат чаму навучыўся, шмат што ўмею. Для нас арганізоўваюць розныя мерапрыемствы, у якіх мы ахвотна ўдзельнічаем, пра нас клапоцяцца. Напрыклад, да дня інвалідаў мы пабывалі ў кафэ, наведалі цырульню, індывідуальныя прадпрымальнікі ўручылі нам сувеніры. Вялікі дзякуй усім работнікам аддзялення, за тое, што яны ёсць, заўсёды дапамогуць і падтрымаюць у цяжкую хвіліну.

Па характары Мікалай спакойны і разважлівы. Да людзей ён ставіцца добра, імкнецца думаць пазітыўна і па-добраму глядзіць на свет. Яго жыццё, няхай больш цяжкае, але поўнае сэнсу і дзеянняў. У планах Мікалая прадоўжыць займацца творчасцю. А яго дэвіз – «Не маркоціцца, імкнуцца да лепшага і ісці па жыцці адважна».

Сваім прыкладам мужчына паказвае і даказвае, што часам чалавек з абмежаванымі магчымасцямі здольны на многае. І якія б перашкоды не былі ў жыцці, кожны можа рэалізаваць сваю мару, нягледзячы ні на што. 

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/narovlyanin-s-otkrytoj-dushoj-i-dobrym-serdtsem/