Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
23 сакавіка 2023

Прафсаюзы Нараўляншчыны падвялі вынікі за 2022 год і вызначылі задачы на 2023 год

На пасяджэнні Савета Нараўлянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў прысутнічалі: старшыня Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Ала Навуменка, намеснік старшыні абласнога аб'яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская, прафсаюзны актыў раёна, кіраўнікі і намеснікі кіраўнікоў арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна. Старшыней сходу быў прафлідар Нараўляншчыны Аляксей Ранько. Ён жа выступіў з асноўным дакладам, дзе распавёў аб тым, якая праводзіцца прафсаюзамі праца, на што неабходна звярнуць увагу.

У садакладчыках выступілі: старшыня Нараўлянскай раённай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Галіна Зязетка, галоўны рэдактар газеты “Прыпяцкая прауда” Міхаіл Шаўчэнка і іншыя.

Старшыня Нараўлянскага раённага Савета дэпутатаў Ала Навуменка ў сваім выступленні падзякавала раённае аб'яднанне прафсаюзаў у асобе Аляксея Ранько за сумесную працу, дапамогу, што аказваецца нараўлянам, падтрымку і плённае супрацоўніцтва.

Намеснік старшыні абласнога аб'яднання прафсаюзаў Жанна Гатальская дала аб'ектыўную ацэнку дзейнасці Нараўлянскага раённага аб'яднання прафсаюзаў, акцэнтаваўшы ўвагу на неабходнасці актывізацыі інфармацыйнаго асвятлення акцый, мерапрыемстваў і іншых падзей прафсаюзнага жыцця раёна у сацыяльных сетках і старонках газеты.

Напрыканцы мерапрыемства была арганізавана канцэртная праграма сіламі дзіцячай школы мастацтваў.

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/profsoyuzy-narovlyanshhiny-podveli-itogi-za-2022-god-i-opredelili-zadachi-na-2023-god/