Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
29 верасня 2023

Работнікі Нараўлянскага ТЦСАН наведалі пастаяльцаў палат сястрынскага догляду

Напярэдадні Дня мудрасці, дабра і павагі спецыялісты Нараўлянскага ТЦСАН з дабрачыннай місіяй наведалі палаты сястрынскага догляду цэнтральнай раённай бальніцы.

Загадчыца аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму Святлана Гарбуль, інспектар аддзялення Алена Кавальчук павіншавалі пастаяльцаў са святам, уручылі салодкія падарункі ад работнікаў тэрытарыяльнага цэнтра, а таксама пажадалі моцнага здароўя, дабра, духоўных сіл і доўгіх гадоў жыцця.

Сёння ў палатах знаходзіцца 10 чалавек. Не выпадковае супадзенне звяло іх пад адным дахам. У кагосьці родныя жывуць далёка і не маюць магчымасці наведваць сваіх старых, а хтосьці самотны. Пажылыя не маглі схаваць слёз радасці і дзякавалі гасцям за тое, што яны змаглі знайсці час, каб наведаць іх.

Як мала чалавеку трэба, каб усяліць у яго надзею, падняць настрой —толькі ўвага, ласкавае слова, лагодны погляд. Спяшайцеся рабіць добрыя справы – бо жыццё так хуткаплынна...

Крыніца:https://narovlya.by/themes/novosti-narovli/rabotniki-narovlyanskogo-ttsson-posetili-postoyaltsev-palat-sestrinskogo-uhoda/