Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
19 сакавіка 2024

Ратавальнікі Нароўлі правялі сумесны рэйд па месцах падтапленняў

У перыяд паводкі некаторыя нараўлянскія прыватныя падворкі знаходзяцца паблізу зоны падтаплення. У мэтах папярэджання надзвычайных сітуацый, выкліканых уздымам ўзроўню вады, гэтыя тэрыторыі пастаянна кантралююцца раённымі службамі, якія забяспечваюць бяспеку, у тым ліку і прадстаўнікамі АСВОД і РАНС.

Так, чарговы рэйд па месцах падтапленняў правялі работнік выратавальнай станцыі Валерый Ніканчук і першы намеснік начальніка Нараўлянскага РАНС Максім Салянікаў. Падчас мерапрыемства было наведана затока ракі Прыпяць па вуліцы Дзяржынскага.

- Мы ў курсе наяўнай абстаноўкі, штодня інспектуем падтопленыя тэрыторыі, - распавёў Максім Аляксандравіч. - З жыхарамі праводзіцца тлумачальная праца, ратавальнікі інфармуюць насельніцтва аб тым, як падрыхтавацца да магчымага падтаплення, даюць рэкамендацыі па мінімізацыі рызык, звязаных з пажарамі на падтопленых тэрыторыях.

Узровень вады паступова зніжаецца. Але начальнік Нараўлянскай выратавальнай станцыі Віктар Бадалей адзначае, што, нягледзячы на стабілізацыю сітуацыі, нельга ставіцца грэбліва да "вялікай вады".

— Найбольшую небяспеку вясновая паводка ўяўляе для дзяцей. Застаючыся без нагляду бацькоў і старэйшых, не ведаючы мер бяспекі, бо пачуццё небяспекі ў дзіцяці слабейшае цікаўнасці, яны гуляюць на абрывістым беразе. Такая бестурботнасць часам канчаецца трагічна. Увесну трэба ўзмацніць кантроль за месцамі гульняў дзяцей. Раскажыце непаўналетнім аб правілах паводзін у перыяд паводкі, забараняйце ім сваволіць ля вады, спыняйце ліхацтва, - акцэнтуе ўвагу Віктар Аляксандравіч.

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/spasateli-narovli-proveli-sovmestnyj-rejd-po-mestam-podtoplenij/