Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
1 лістапада 2023

Школьнікі з Нароўлі пабывалі ў Мазырскім пагранатрадзе

КПП Мазырскага пагранатрада 28 кастрычніка адчыніўся перад навучэнцамі ўстаноў адукацыі Мазырскага, Лельчыцкага, Ельскага, Нараўлянскага, Калінкавіцкага, Акцябрскага, Жыткавіцкага і Шклоўскага раёнаў.

Жадаючых пабываць у гасцях у пагранічнікаў сабралася каля 350 чалавек. Займальную экскурсію па атрадзе для хлопцаў арганізавалі мазырскія пагранічнікі. Адбылося выступленне спецыялістаў-кінолагаў, якія прадэманстравалі элементы агульнага курса дрэсіроўкі службовых сабак, і змадэлявалі паказальны пошук службовым сабакам забароненых рэчываў па паху.

Ваеннаслужачыя разгарнулі вучэбныя пункты з паказам узораў узбраення, баявой тэхнікі і розных відаў экіпіроўкі, якія знаходзяцца на ўзбраенні ў органах пагранічнай службы. Жадаючым сфатаграфавацца з сапраўднай баявой зброяй у руках, надзець на сябе бронекамізэльку, кеўларавы шлем і праверыць свае дакументы на сапраўднасць была дадзена такая магчымасць.

Школьнікам расказалі пра тое, што трэба зрабіць для таго, каб стаць курсантам-пагранічнікам, у якіх яшчэ вышэйшых навучальных установах можна вучыцца ў інтарэсах органаў пагранічнай службы, расказалі не толькі пра плюсы, але і пра цяжкасці будучай прафесіі і прадэманстравалі відэаролік аб інстытуце пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь.

Свой творчы падарунак для дзяцей падрыхтаваў і ваенны аркестр пагранічнага атрада. Песні пад акампанемент духавога аркестра парадавалі ўдзячных слухачоў.

У завяршэнні экскурсіі вайскоўцы манеўранай групы паказалі сваё майстэрства ў выкананні прыёмаў рукапашнага бою і валоданні рознымі відамі стралковай зброі. Відовішча аказалася яркім, дынамічным і вельмі захапляльным.

Прыемны падарунак для ўсіх гасцей падрыхтавала харчовая служба пагранатрада. Салдацкая каша і салдацкі чай прыйшлася ўсім да спадобы. Намеснік камандзіра пагранатрада палкоўнік Віктар Стома пацікавіўся ў хлопцаў іх меркаваннем аб мэтазгоднасці правядзення такіх мерапрыемстваў, на што пачуў аднагалосны адказ, што такія мерапрыемствы трэба праводзіць часцей.

А ўсе прысутныя з задавальненнем наведаюць пагранатрад яшчэ раз, бо ў гэты дзень яны атрымалі шмат пазітыўных эмоцый, добры настрой і яркія ўспаміны аб сустрэчы з мазырскімі пагранічнікамі. 

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/shkolniki-iz-narovli-pobyvali-v-mozyrskom-pogranotryade/