Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
22 лютага 2024

Шматдзетная сям'я Нямахавых з Нароўлі - за светлую будучыню краіны і дзяцей

У ходзе датэрміновага галасавання сям'я Галіны і Уладзіміра Нямахавых, якая выхоўвае ў доме сямейнага тыпу 9 дзяцей, вызначылася з выбарам кандыдатаў у дэпутаты і аддала за іх свае галасы.

Пытанне, ці трэба ісці на выбары ці не, перад Галінай Васільеўнай і Уладзімірам Філіпавічам не стаяла. Гэтай важнай палітычнай падзеі яны надаюць вялікае значэнне. Таму пасля працоўнага дня, калі вялікая сям'я ў зборы, прыйшлі на выбарчы ўчастак №4, які размешчаны ў будынку СШ №2 ім. І.М. Шаўрэя.

- Мы хочам жыць у спакойнай, стабільнай і добраўпарадкаванай краіне, каб у Беларусі і надалей захоўваўся мір і бяспека. Для нас удзел у выбарах - падзяка дзяржаве за клопат аб дзецях, за сацыяльную падтрымку, - пракаментавалі муж і жонка.

Галіна і Уладзімір Нямахавы - людзі з актыўнай жыццёвай пазіцыяй. Менавіта такія якасці яны імкнуцца разьвіваць у дзецях. Таму на такія важныя мерапрыемствы яны ўвесь час бяруць іх з сабой, каб хлопцы ўсведамлялі, што голас кожнага беларуса вельмі важны. Пройдзе зусім няшмат часу, выхаванцы дома сямейнага тыпу, безумоўна, рушаць услед іх станоўчаму прыкладу.

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/mnogodetnaya-semya-nemahovyh-iz-narovli-za-svetloe-budushhee-strany-i-detej/