Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
13 чэрвеня 2023

Спецпраграма "Мак" ідзе на Нараўляншчыне

З 1 чэрвеня па 15 верасня на тэрыторыі раёна супрацоўнікамі АУС праводзіцца спецыяльная праграма «Мак».

Спецпраграма прадугледжвае правядзенне комплексу мерапрыемстваў, асноўнай мэтай якіх з'яўляецца выяўленне і спыненне росту раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы.

Як распавёў старшы оперупаўнаважаны групы наркакантролю і процідзеяння гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі АУС Юрый Забеліч, праваахоўнікі правераць безгаспадарныя ўчасткі мясцовасці, прылеглыя тэрыторыі прадпрыемстваў, размешчаныя і ажыццяўляюць сваю дзейнасць у горадзе і населеных пунктах раёна.

Пры выяўленых правапарушэннях супрацоўнікі міліцыі будуць складаць адміністрацыйныя пратаколы ў дачыненні да вінаватых асоб па артыкуле 17.1 КаАП (пасеў або вырошчванне забароненых да вырошчвання раслін, якія змяшчаюць наркатычныя рэчывы). Дадзеныя асобы будуць падвергнуты штрафу ў памеры да 20 базавых велічынь.

У выпадку датычнасці грамадзян да незаконнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў на тэрыторыі Беларусі прадугледжана крымінальная адказнасць па арт. 328 КК.

Калі вам вядома пра факты незаконнага пасеву, вырошчвання і нелегальнага абароту наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, паведамляйце ў аддзяленне крымінальнага вышуку крымінальнай міліцыі АУС райвыканкама па тэл.4-43-40, 4-43-89 або па тэл. «102». 

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/spetsprogramma-mak-idet-na-narovlyanshhine/