Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
16 кастрычніка 2023

У Лінаў з канцэртам

У практыцы ў супрацоўнікаў культустановы прымяняецца такая форма работы як канцэртнае абслугоўванне маланаселеных пунктаў раёна.

Людзі з радасцю сустракаюць артыстаў, бо яны дораць ім настрой песнямі.

Сёння калектыў РДК адправіўся ў вёску Лінаў. Хто не ведае, дык гэты населены пункт своеасаблівая мяжа паміж Нараўлянскім і Ельскім раёнамі. У вёсцы вясёлыя і ветлівыя людзі.

Як толькі загучала музыка, жыхары сабраліся да імправізаванай канцэртнай пляцоўкі. Артысты спявалі любімыя песні, пад якія так і хочацца танцаваць. І калі на пачатку лінаўцы сядзелі, пляскалі і здымалі на тэлефон, то праз пару нумароў пусціліся ў скокі.

Надвор'е спрыяла добраму настрою. Па-асенняму цёпла, буянства яркіх фарбаў на дрэвах. Погляд прыцягнулі ўпрыгожванні на плоце вакол альтанкі. Драўляны цыркуль, піла, а побач ступа, кацялкі - музей народных промыслаў у мініяцюры. Аляксандр - гаспадар тварэння, хадзіў са словамі: «Та не здымай, бо не прыбрана, не афарбавана, не паспеў». Па-за ўвагай пакінуць такое не змог, трэба людзям паказаць.

І пакуль любаваўся відамі і мучыў фотаапарат, канцэртная праграма, прысвечаная дню Маці і, як высветлілася пазней, прыстольнаму святу вёскі «Пакрова» падышоў да завяршэння.

Мерапрыемства ўдалося. Са словамі падзякі жыхары развітваліся з артыстамі і прасілі прыязджаць часцей.

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/v-linov-s-kontsertom/