Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
4 студзеня 2023

У Нароўлі ўрачыста адкрылі маладзёжны спартыўна-забаўляльны цэнтр


 

Выдатным падарункам нараўлянам да Новага года стала адкрыццё моладзёжнага спартыўна-забаўляльнага цэнтра ў будынку былога кінатэатра «Юнацтва».

Ва ўрачыстай цырымоніі прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Уладзімір Антоненка, старшыня раённага Савета дэпутатаў Ала Навуменка, першы намеснік старшыні райвыканкама Наталля Коваль, пракурор раёна Павел Ярмош, старшыня раённага аб'яднання прафсаюзаў Аляксей Ранько, начальнікі аддзелаў і службаў, запрошаныя, нараўляне.

Ідэя стварэння цэнтра належыць кіраўніку раёна Уладзіміру Антоненку. Дзякуючы падтрымцы губернатара вобласці, Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў, сіламі работнікаў КУП «Жылкамбуд» будынак былога кінатэатра «Юнацтва» пераабсталяваны. Сёння ў ім размяшчаюцца спартыўная зала для заняткаў рознымі відамі адзінаборстваў і кафэ.

Выступаючы перад прысутнымі, Уладзімір Антоненка падкрэсліў важнасць адкрыцця цэнтра для Нараўлянскага раёна і выказаў упэўненасць, што ён стане запатрабаваным у моладзі, а нараўляне будуць паказваць годныя вынікі, якімі мы будзем ганарыцца ў будучыні.

Уладзімір Пятровіч выказаў словы падзякі губернатару Івану Крупко, Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных адзінаборстваў, будаўнікам і ўсім датычным за аказаную дапамогу і тытанічную працу, дзякуючы якому адбылося адкрыццё аб'екта.

- Прайшло паўтара месяца з таго моманту, калі тут пачалі праводзіць будаўнічыя работы. За такі кароткі тэрмін праведзена маштабная праца па пераабсталяванні аб'екта. Дзякуй усім вялікі, - адзначыў кіраўнік раёна.

Падзячныя лісты за аказанае садзейнічанне ў адкрыцці маладзёжнага спартыўна-забаўляльнага цэнтра ўручаны старшыні Беларускай федэрацыі панкратыёна і змешаных баявых адзінаборстваў Аляксею Саўчуку і выканаўчаму дырэктару Андрэю Макаранку.

Клопат пра здароўе моладзі–найважнейшаязадача для органаў улады. Упэўнены, новы спартыўны аб'ект стане значнай запамогай у выхаванні будучых спартсменаў, якія прынясуць пераможную славу раёну. (крыніца:https://narovlya.by/novosti/obschestvo/strong-v-narovle-torzhestvenno-otkryli-molodezhnyj-sportivno-razvlekatelnyj-tsentr-strong/)