Настройкі
Настройкі шрыфту
Arial
Times New Roman
Памер шрыфту
A
A
A
Міжлітарная адлегласць
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па белым
Белым
па чорным
Нараўлянскі раённы выканаўчы камітэт
Галоўная / Навіны / Навіны раёна
20 лютага 2024

Выбар без бар'ера

На выбарчым участку № 7, што месціцца ў будынку Галоўчыцка-Будзянскага сельскага дома культуры, датэрмінова прагаласаваў мясцовы жыхар Ілля Каламіец. Нягледзячы на тое, што мужчына мае інваліднасць, ён у ліку першых праявіў грамадзянскую актыўнасць.

Як прызнаўся Ілля Аляксеевіч, да выбараў ён заўсёды ставіцца з вялікай адказнасцю і ў сваім жыцці ніколі іх не прапускаў.

- Я прыйшоў, каб выбраць годных дэпутатаў, якія будуць небезуважныя да праблем людзей розных катэгорый, - адзначыў жыхар аграгарадка.

Разам з ім прыйшла на ўчастак і яго жонка Ірына. Яны выхоўваюць чацвёра дзяцей. Сваім прыкладам бацькі паказваюць дзецям, як трэба будаваць жыццё, з упэўненасцю глядзець у будучыню, любіць краіну і малую радзіму.

Крыніца: https://narovlya.by/novosti/obschestvo/vybory-bez-barerov/