Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны раёна

2 ліпеня 2024

У Нароўлі напярэдадні Дня Незалежнасці павіншавалі былых вязняў фашысцкіх канцлагераў

Па добрай традыцыі напярэдадні Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь і 80-годдзя з Дня вызвалення ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў сардэчныя віншаванні прымалі былыя малалетнія вязні фашысцкіх канцлагераў.

Дырэктар ТЦСАН Галіна Вішнеўская, начальнік адасобленай групы ваеннага камісарыята Барыс Журавіч, намеснік начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацабароне Алена Маліноўская і іншыя наведалі вязняў фашысцкіх канцлагераў Івана Фёдаравіча Шпакоўскага і Марыю Фёдараўну Пашкевіч.

Госці падзякавалі землякам за мірнае неба над галавой, за шматгадовую добрасумленную працу на карысць раёна, уручылі лісты ад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, юбілейныя медалі "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў" прадуктовыя наборы ад РА ГА "Белая Русь", кветкі, наборы пасцельнай бялізны, вырабленыя выхаванцамі аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў ТЦСАН.

- Віншуем вас, з Днём Незалежнасці Рэспублікі Беларусь! Добрага здароўя, міру, дабра, душэўнага цяпла, аптымізму і дабрабыту. Жывіце доўга і будзьце шчаслівыя, - пажадала Галіна Мікалаеўна.

Сустрэча выдалася па-сапраўднаму кранальнай і цёплай. Марыя Пашкевіч і Іван Шпакоўскі шчыра дзякавалі гасцям за віншаванні і ўвагу.

Крынiца: https://narovlya.by/themes/novosti-narovli/v-narovle-v-preddverii-dnya-nezavisimosti-pozdravili-byvshih-uznikov-fashistskih-kontslagerej/

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы