Вас запрашае Нараўляншчына турыстычная
Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт
Галоўная Раён Геаграфія

Геаграфія

Нараўлянскі раён уваходзіць у склад Гомельскай вобласці і знаходзіцца ў яе паўднёвай частцы. Размешчаны ў зоне правабярэжжа ніжняй плыні ракі Прыпяць. Мяжуе з Ельскім, Мазырскім і Хойніцкім раёнамі Беларусі, Народичским, Оўруцкім, Палескім і Чарнобыльскім раёнамі Украіны.

Агульная плошча зямель - 158882 га.


Нараўлянскі раён заўсёды лічылі небагатым на карысныя выкапні. Аднак тут былі адкрыты некалькі радовішчаў. У 1953 годзе на мяжы з Ельскім раёнам была атрыманая першая беларуская нафта. На жаль, далейшае бурэнне не дало вынікаў. Але навуковыя даследаванні паказваюць, што нафта і газ у раёне ёсць.

Пошукавыя работы ў 1954-1956 гадах паказалі, што адклады Прыпяцкай западзіны ўтрымліваюць гліністыя пароды, а таксама буры і каменны вугаль.

Раён мае невялікія паклады торфу. Торф нізінны. Радовішча размяшчаюцца на 292 га.

На тэрыторыі раёна, каля вёсак Гута і Заракітнае, знойдзена каменная (павараная) соль. Глыбіня залягання ад 300 да 2500 м. Магутнасць салянай тоўшчы да 2 км.

У Нараўлянскім раёне ёсць два радовішчы глін - Галоўчыцкае і Вепрянское. Першае знаходзіцца недалёка ад вёскі Галоўчыцы. Гліны Нараўляншчыны прыдатныя для вытворчасці цэглы маркі 75.

У 1975 годзе каля вёскі Акопы Нараўлянскага раёна (зараз - зона адсялення) знойдзена радовішча бентаніта. Гэта адна з самых рэдкіх і каштоўных глін. Выкарыстоўваецца яна для ачысткі нафтапрадуктаў і тлушчу, для вытворчасці формаў для ліцця.

Адкрыты таксама тэрмальныя расолы, якія адносяцца да высокаканцэнтраваных серавадародных і хларыдна-натрыевых водаў тыпу Мацэста. Пры выхадзе на паверхню маюць тэмпературу ў 42 градуса Цэльсія, могуць выкарыстоўвацца для лячэбных мэтаў без дадатковага падагрэву. Мінералізацыя складае 304 г солі на 1 л расола. Толькі адна прамысловая свідравіна здольная даваць больш за 100 тыс. літраў у суткі.


Клімат умерана кантынентальны, умерана цёплы, вільготны з досыць працяглым цёплым летам і ўмерана халоднай зімой. Сярэднегадавая тэмпература паветра складае + 7,50 С, сярэднесутачная тэмпература паветра найбольш халоднага месяца (студзеня) -6,40 С. Найбольш гарачы месяц - ліпень - з сярэднясутачнай тэмпературай + 190 С. у цёплы перыяд (красавік-верасень) выпадае найбольшая колькасць ападкаў да 60%. Сярэднегадавая колькасць ападкаў 500-550 мм.


Рачная сетка раёна адносіцца да басейна Чорнага мора, злучае яе з морам Дняпро. Усе рэкі Нараўляншчыны маюць спакойны нораў. Частата рачной сеткі - 15 км на 100 км2.

Асноўная рака - Прыпяць. Даўжыня ракі - 802 км, плошча вадазбору - 121 тыс. км2. Бярэ пачатак на тэрыторыі Валынскай вобласці (Украіна), упадае ў Дняпро (Кіеўскае вадасховішча).

У Прыпяць мае правыя прытокі: Нараўлянка, Мытва, Слоўна, Жолань.

Афіша 100 гадоў БССР pomogut.by 75zrk
Інтэрнэт-рэсурсы