Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны вобласці

5 верасня 2023

Партфель заказаў на $20,8 млн сфарміраваны па выніках візіту дэлегацыі Гомельскай вобласці ў Сычуань

5 верасня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Дагаворы на агульную суму $20,8 млн заключаны па выніках візіту дэлегацыі Гомельскай вобласці ў кітайскую правінцыю Сычуань. Такую лічбу агучыў 5 верасня старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко на апаратнай нарадзе ў аблвыканкаме, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Паводле слоў губернатара, за тры рабочыя дні ў Чэнду падпісана 11 дакументаў, у тым ліку 8 камерцыйнага характару. "Гэта факт. А ў перспектыве ёсць зачын: на бізнес-форуме Гомельскай вобласці і правінцыі Сычуань праведзены перагаворы больш як з 30 прадстаўнікамі кампаній з кітайскага боку", - сказаў кіраўнік вобласці.

Ён дадаў, што на сустрэчы з губернатарам правінцыі Сычуань бакі вызначыліся ў жаданні і ў далейшым развіваць і ўмацоўваць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва па ўсіх напрамках. Галоўнае - рэалізаваць і ажыццявіць усе дамоўленасці.-0-

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы