Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны вобласці

31 кастрычніка 2023

Шэсць новых свідравін папоўнілі фонд "Беларуснафты" ў кастрычніку

Фонд свідравін кампаніі "Беларуснафта" папоўніўся новымі аб'ектамі ў кастрычніку. Завершана бурэнне шасці свідравін, паведамілі БЕЛТА на прадпрыемстве.

Паводле даных інжынера па бурэнні вытворчага аддзела СУБР Івана Дайнекі, па дзве свідравіны пабудаваны на Рэчыцкім радовішчы (фактычнай глыбінёй 3 тыс. м і 2,99 тыс. м) і Мармавіцкай плошчы (фактычная глыбіня склала 3,67 тыс. м і 1,49 тыс. м). Таксама па адным новым аб'екце з'явілася на Паўночна-Даманавіцкім і Давыдаўскім радовішчах.

Як адзначылі на прадпрыемстве, добрыя тэмпы набраў і калектыў Вышкамантажнага ўпраўлення. Так, у кастрычніку буравікам перададзены пяць зманціраваных станкоў.

Вытворчае аб'яднанне "Беларуснафта" створана ў 1966 годзе. Прадпрыемства вядзе пошук, разведку і распрацоўку нафтавых радовішчаў, бурэнне свідравін, здабычу нафты і спрадарожнага нафтавага газу ў Беларусі, працуе ў нафтавай сферы іншых краін.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы