Рус
Бел
En

Моўная версія ў стадыі напаўнення

Адрас: 247802, г.Нароўля, 
вул. Камуністычная, 3

Е-mail: isp@narovlya.gov.by

Тэлефон: (+375 2355) 2-12-10

Тэлефон-факс: (+375 2355) 2 13 21

Раённы выканаўчы камітэт Гісторыка-этнаграфічны музей Рака Нараўлянка Рака Прыпяць Мясцовыя краявіды Нараўлянскія краявіды
Раённы выканаўчы камітэт

Навіны вобласці

12 верасня 2023

Удовікаў: прыярытэтам для СК былі і застаюцца аб'ектыўная ацэнка і аднаўленне справядлівасці

Прыярытэтамі для супрацоўнікаў СК былі і застаюцца аб'ектыўная ацэнка кожнай следчай сітуацыі і аднаўленне справядлівасці. На гэтым зрабіў акцэнт начальнік УСК па Гомельскай вобласці Сяргей Удовікаў на ўрачыстым сходзе ў гонар прафесійнага свята, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Начальнік УСК па Гомельскай вобласці падкрэсліў, што мінула ўжо 12 гадоў з дня заснавання новага ведамства. "Следчыя Гомельскай вобласці прыклалі значныя намаганні, каб апраўдаць давер кіраўніка дзяржавы, даказаць сваю прафпрыдатнасць і працэсуальную самастойнасць. Прыярытэтамі для нас былі і застаюцца аб'ектыўная ацэнка кожнай следчай сітуацыі і аднаўленне справядлівасці", - падкрэсліў ён.

Сяргей Удовікаў перакананы, што следчыя Гомельскай вобласці і ў далейшым будуць з гонарам несці высокае званне супрацоўніка Следчага камітэта, прыкладаць усе сілы для вырашэння пастаўленых задач, накіраваных на абарону правоў грамадзян і дзяржаўных інтарэсаў.

У гэты дзень першае спецыяльнае званне сярэдняга начальніцкага складу - лейтэнант юстыцыі - прысвоена следчаму РАСК Светлагорскага раёна Уладзіславу Прыкалоціну і следчаму Добрушскага РАСК Алесі Хацковай.

За ўзорнае выкананне службовых абавязкаў нагрудным знакам адрознення Следчага камітэта "За заслугі" адзначана следчы па асабліва важных справах упраўлення працэсуальнага кантролю УСК па Гомельскай вобласці, а таксама падзякай начальніка УУС Гомельскага аблвыканкама за ўклад у развіццё міжведамаснага ўзаемадзеяння Таццяна Шаюк.

Таксама памятным нагрудным знакам "10 гадоў Следчаму камітэту Рэспублікі Беларусь" узнагароджаны члены абласной арганізацыі Рэспубліканскага грамадскага аб'яднання ветэранаў СК Людміла Панамарышкіна, Віктар Лук'яненка і Мікалай Мітраховіч.

Шэраг супрацоўнікаў узнагародзілі 12 верасня ва ўрачыстай абстаноўцы ў абласным музеі ваеннай славы. Так, за значны ўклад у развіццё і ўдасканаленне дзейнасці ў сферы абароны насельніцтва рэспублікі ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару, актыўнае ўзаемадзеянне з органамі і падраздзяленнямі па надзвычайных сітуацыях, а таксама ў сувязі з 12-годдзем з дня ўтварэння Следчага камітэта юбілейным медалём "20 гадоў органам і падраздзяленням па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь" адзначаны следчы па АУС крыміналістычнага аддзела УСК Сяргей Асіпенка. Для яго 12 верасня - двайное свята: прафесійнае і дзень нараджэння, таму і атрыманая ўзнагарода ўдвая больш каштоўная. Шлях Сяргея Асіпенкі ў прафесію быў няпросты, але мэтанакіраваны гамяльчанін здзейсніў юнацкую мару і стаў прафесіяналам у любімай справе на прававым полі. На яго рахунку - расследаванне многіх рэзанансных крымінальных спраў, уключаючы забойствы, згвалтаванні і інш. Цяпер у складзе крымадддзела ён аператыўна выбывае на асабліва цяжкія злачынствы ў рэгіёне і сумесна з раённымі следчымі расследуе іх.

Начальнік УСК павіншаваў усіх следчых рэгіёна з прафесійным святам, пажадаў моцнага здароўя, поспехаў на службе, мірнага неба. "Асобныя словы ўдзячнасці - ветэранам Следчага камітэта, якія заснавалі фундамент, на якім мы прадаўжаем развіваць наша ведамства", - падкрэсліў Сяргей Удовікаў.-0-

БЕЛТА - Навiны Беларусi

Афіша pomogut.by
Інтэрнэт-рэсурсы